Беларускія каталікі Варшавы адзначылі свята Трох Каралёў



6-га студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі Куццю перад Раством, а каталіцкі свет – урачыстасць Аб’яўленне Пана або Тры Каралі.

Беларускія каталікі Варшавы адзначылі свята Трох Каралёў у касцёле Святога Аляксандра. Тры Каралі –  гэта апошняе свята з актавы Раства для каталікоў свету, кажуць удзельнікі ўрачыстасці:

– Што значыць Трох Каралёў, што Бог хоча аб’яўляцца чалавеку, не хаваецца. Прыходзіць у гэты свет і нягледзячы на тое, што ён сам прыйшоў, працягвае рабіць далей першы крок да чалавека. Наш Бог хоча быць з людзьмі, чалавек ад людзей.

Для мяне гэта вялікае свята, адно з самых старэйшых хрысціянскіх святаў.

– Тры Каралі для мяне гэта заўсёды шчаслівае свята, я яго заўсёды сустракала з радасцю.

Падчас службы асвячаецца крэйда, якой потым вернікі на сваіх дзвярах пішуць К + М + В і лічбу бягучага году 2023. Гэты надпіс павінен адганяць злыя сілы і думкі, якія могуць нашкодзіць дабрабыту сем’яў. Згодна з Евангеллем, першымі пакланіліся нованароджанаму Ісусу і паднеслі яму ў дар ладан, міру і золата тры мудрацы Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.

Беларускае Радыё Рацыя