Дадзеныя самапісцаў “Боінга-777” пацвердзілі трапленне ракеты



Неапублікаваныя дадзеныя “чорных скрыняў” пацвярджаюць, што Боінг збіла ракета, паведамляе амерыканскі тэлеканал CBS News.

“Яна (ракета) зрабіла тое, для чаго была распрацавана – збіваць самалёты”, – цытуе тэлеканал словы еўрапейскага чыноўніка бяспекі палётаў. Паводле яго слоў, дадзеныя самапісцаў пацвярджаюць “дэкампрэсію ў выніку магутнага выбуху”.

Нагадаем, бартавыя самапісцы збітага малазійскі авіялайнера “Боінг-777” 23 ліпеня былі дастаўлены ў Вялікабрытанію пад наглядам экспертаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.

17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў крушэнне самалёт “Боінг-777” малазійскі авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 членаў экіпажа. Да расследавання прычын трагедыі падключыліся міжнародныя спецыялісты.

У сваю чаргу, у Дзярждэпе ЗША ўсклалі на Расею і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна адказнасць за збіты ў Данецкай вобласці пасажырскі авіялайнер “Боінг-777”. У ЗША перакананыя, што менавіта сепаратысты збілі пасажырскі самалёт.

korrespondent.net