89 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з Беларусі



За мінулыя суткі 89 мігрантаў спрабавалі трапіць незаконным шляхам у Літву і Польшчу з боку Беларусі.

У Польшчу 12 жніўня спрабавалі пракрасціся 28 замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Узбекістана, Нігерыі, Малі, Емена. 14 чалавек з Ірака, Марока і Сірыі праніклі ў Польшчу, пераплыўшы раку Свіслач на ўчастку Баброўнікі, паведамляе польская памежная служба.

Літоўскія памежнікі спынілі ў пятніцу 61 мігранта, які спрабаваў незаконна трапіць на тэрыторыю краіны з Беларусі.

Фота: straz_graniczna