9 кастрычніка ў Беластоку акцыя супраць расейскай агрэсіі
Арганізатары акцыі пішуць:
Спадарства!
9 кастрычніка а 15:00 запрашаем на акцыю СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ ва Украіне, якая адбудзецца на рынку Касцюшкі каля помніка Пілсудскаму (Rynek Kościuszki 4, 15-421 Białystok)
Мэта акцыі – паказаць, што беларусы не падтрымліваюць дыктатара Лукашэнку, які нядаўна адкрыта прызнаў, што бярэ ўдзел у вайне.
Мы асуджаем расейскую агрэсію і ваенныя злачынствы.
Мы ганарымся беларускімі ваярамі з Палка Каліноўскага, Палка Пагоня, Батальёну Тэрор, якія змагаюцца за Ўкраіну і бароняць гонар беларусаў.
Мы ўсім сэрцам разам з беларускімі рэйкавымі партызанамі, якія атрымалі за сваю дзейнасць вялікія турэмныя тэрміны.
Мы зычым перамогі Украіне і марым аб Вольнай дэмакратычнай Беларусі.
Падтрымайце ўкраінцаў і беларусаў у вельмі цяжкі для іх народаў час сваёй прысутнасцю на акцыі.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!