9 жніўня – свята іконы Супраская Божай Маці



9 жніўня – свята іконы Супраская Божай Маці – адной з найбольш знакамітых святынь Падляшша.

Праваслаўныя вернікі з розных гарадоў і мястэчкаў Падляшша накіраваліся ў Супрасль. Паломнікі з Беластока вырушылі ў пілігрымку з царквы Святой Сафіі.

Кажуць удзельніцы пілігрымкі Ірэна і Марыся:

– Я ўжо тут другі раз. Як была першы раз, мне вельмі спадабалася, і сказала, што ў наступным годзе таксама пайду. І не важна, што будзе нешта, што мне перашкодзіць, усё адно мушу ісці на гэтую пілігрымку. І вось я тут, і з вялікай ахвотай іду.

– Хадзіла сама пешшу. Але ўжо састарэла, унучкі пайшлі, то я ўжо перастала хадзіць да Супрасля. Бо пешшу зайсці, гэта не тое, што аўтамабілем заехаць.

 Супраская ікона Божай Маці вядомая з 16 стагоддзя. Яна ўшаноўваецца як цудотворная не толькі праваслаўнымі. Пакланіцца ёй ў Супрасльскі Благавешчанскі манастыр прыходзяць каталікі і ўніяты.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі