„А як колісь было?”
„А як колісь было?” – так называецца першая кніга паэткі Зоі Сачко для дзяцей. Кніга напісана ў форме дыялогаў унучкі з бабуляй, якая расказвае пра беларускія традыцыі Падляшша на мясцовым дыялекце. Знойдзем у кніжцы між іншым расказы пра святы, пра бусловыя лапы, пра лён, які станавіўся палатном, гаворыць аўтарка Зоя Сачко:
– Кніга скіраваная ўвогуле да дзяцей, і яна ім спатрэбіцца. Добра, калі дзеці ведаюць пра мінулае іх дзядоў, прадзедаў. Такія першыя водгукі былі, што добра чытаецца малым дзецям, але і бацькі чытаюць з ахвотай. Бо не ўсе ўжо памятаюць пра даўнія традыцыі, пра звычаі. То гэта для іх такая крыніца ведаў.
Кніга « А як колісь было?» багата ілюстраваная фотаздымкамі, графічная апрацоўка вокладкі Міраслава Здрайкоўскага, яна ўжо даступная ў продажы ў Музеі малой Айчыны ў Студзіводах.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/studziwody