ААН: Ахвярамі канфлікту на ўсходзе Украіны сталі амаль 5 тысяч чалавек



Колькасць ахвяраў канфлікту на ўсходзе Украіны з красавіка мінулага года складае амаль 5 тысяч  чалавек, паведамляецца ў справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў. Гэтая лічба ўключае амаль трыста чалавек, якія знаходзіліся на борце збітага малайзійскага „Боінга”. Яшчэ каля 10,5 тысяч – атрымалі раненні. У новай справаздачы ААН адзначаецца, што колькасць вымушаных перасяленцаў – як ўнутрана перамешчаных асоб, так і бежанцаў, якія схаваліся ў суседніх краінах, перавысіла  1 мільён чалавек. Акрамя таго, паказваюць, што каля 1,5 мільёна знаходзяцца ў вельмі хісткім становішчы і маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.

Польскія ўлады праводзяць аперацыю па эвакуацыі этнічных палякаў з ахопленай вайной тэрыторыі Данбасу. Жаданне пакінуць зону баявых дзеянняў выказала больш за 200 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rus-obr.ru