ААН не знайшла „масавых пахаванняў мігрантаў” на мяжы Польшчы і Беларусі
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не мае даных пра „масавыя пахаванні мігрантаў” на мяжы Польшчы і Беларусі.

Пра гэта 21 снежня на брыфінгу заявіла Элізабет Тросел, афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Днямі пра іх расказаў польскі жаўнер-дэзерцір, які ўцёк у Беларусь і спадзяецца атрымаць палітычны прытулак.
Тросел, кажучы пра адсутнасць інфармацыі, якая „датычыць гэтых абвінавачванняў”, падкрэсліла, што Польшчы трэба правесці „незалежнае і эфектыўнае расследаванне”. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека гатова супрацоўнічаць па гэтым пытанні і з Варшавай, і з Менскам.
Беларускае Радыё Рацыя
