АБ-БА звярнулася да прэзідэнта Белаcтока



Аб’яднанне на карысць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА, звярнулася да прэзідэнта Беластока з пытаннямі датычнымі будучыні беларускага дзіцячага садка №14.

Ці існуючы план дазваляе пабудаваць спартовую залу каля школы №4 імя Сібіракоў? Ці з’явіцца новы план і калі ён можа быць ухвалены? Ці плануецца перанос дзіцячага садка з будынку па вуліцы Пілсудскага 20/4 у будынак школы №4 імя Сібіракоў па вуліцы Чэнстахоўская 6A?

Беларускае Радыё Рацыя