Абеліск героям гета ў Беластоку зроблены з памылкамі



На абеліску ў памяць герояў гета ў Беластоку з памылкамі напісаны тэкст на іўрыце.

Гэта падчас сваёй вандроўкі па Беластоку заўважыла мастачка Таццяна Тур, якая вучыцца ў Ерусаліме і дасканала валодае іўрытам:

– Ёсць памылкі пры напісанні некаторых літар, напрыклад, „Ламед”, яе чытаюць, як „Л”, там не хапае хвосціка зверху. Літара „Куф”, у якой палачка, якая павінна быць даўжэй ад канца радка, яна пад радок, і таму яна візуальна выклядае, як іншая літара. Літара „Мем” напісана трохі няправільна, з-за чаго яе можна прачытаць, як літару „Алеф”.

Памылкі такога роду звычайна з’яўляюцца тады, калі майстар, які афармляе абеліск, не валодае іўрытам і адпаведна ўспрымае літары як значкі:

– Мне вядомы выпадак у Прыбалтыцы, дзе адзін з мясцовых майстроў зрабіў помнік з надпісам на іўрыце. Папрасіў свайго сябра даслаць тэкст, але сваечасова заўважыў, што тэкст у Word неяк няправільна выглядае. У нашай асабістай размове з гэтым майстром, ён сказаў, што для яго гэта не літара, для яго гэта нейкія значкі.

Абеліск у памяць герояў гета ўсталяваны ў Беластоку на плошчы Мардэхая Танэнбаўма.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя