АБФ у Грузіі: працуем для беларусаў і не толькі
Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі „Актыўным быць файна” працуюць у Грузіі амаль два гады.

Каардынатарка арганізацыі Вольга лічыць, што прадстаўнікі арганізацыі займаюць пачэсную нішу ў грамадскім жыцці беларусаў Грузіі:
– Мы заўсёды працавалі для беларусаў у асноўным таму, што мы беларуская арганізацыя. Мы працуем для беларускай грамадскай супольнасці. І зараз усе шведскія гурткі, якія мы робім, перш за ўсё для беларусаў і беларусак. Але мы застаёмся адкрытымі і для ўсіх астатніх людзей. Мы ладзім мерапрыемствы, якія па-за межамі шведскіх гурткоў. Напрыклад, у нас ёсць арт-лекцыя, арт-тэрапія. Усё гэта мы пазначаем у нашых сацыяльных сетках.
Па словах Вольгі, беларусы Батумі могуць далучыцца ў іх прасторы да вялікай колькасці гурткоў:
– Мы працуем такімі сезонамі. Зараз у нас вось з верасня ўжо чацвёрты сезон. І зараз у нас працуюць гурткі грузінскай мовы, гурток-фоталабараторыя, пісьменніцкая майстэрня. Гэта цікавы гурток, дзе мы пішам кнігу пра сябе, пра сваё жыццё, такі спосаб самарэфлексіі.
У прасторы „Актыўным быць файна” ў грузінскім Батумі апроч разнастайных гурткоў таксама дзейнічае так званы „фрымаркет”, дзе можна пакінуць непатрэбнае вам адзенне, абутак, а таксама розныя дыванкі для ёгі, ды іншыя рэчы, якія могуць працягваць радаваць іншых людзей.




Беларускае Радыё Рацыя
