Абмежаванні ў Польшчы: працягнутыя ранейшыя, але ёсць і новыя



Да 19 красавіка польскі ўрад працягвае ўсе раней уведзеныя абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каронавірусу. Аднак дыстанцыйнае навучанне ў школах і ВНУ працягнутае да 26 красавіка, выпускныя экзамены – матуры – і экзамены для восьмых класаў – пераносяцца на другую палову чэрвеня. Дата іх правядзення пакуль не вызначана.

Закрыццё межаў Польшчы будзе да трэцяга мая. Акрамя таго, з 16 красавіка ўводзіцца абавязак закрывання носу і роту ў грамадскіх месцах з дапамогай масак або хустак. Усе змены абвясцілі падчас прэс-канферэнцыі прэм’ер Матэвуш Маравецкі, міністр здароўя Лукаш Шумоўскі, і міністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя