Абраны новы маршалак Падляшскага ваяводства



Новы маршалак Падляшскага ваяводства абраны толькі на трэцім пасяджэнні, бо дзве папярэднія спробы былі безвыніковымі.

5640cf70b339a_o,size,969x565,q,71,h,ae0af7

Ежы Ляшчыньскі (Фота poranny.pl)

На сённяшнім пасяджэнні 30 райцаў усё ж змаглі абраць новага кіраўніка ваяводства:

– Падляшскае ваяводства мае новага маршалка, ім стаў спадар Ежы Ляшчыньскі з Польскай сялянскай партыі (PSL), які перамог кандыдата ад Права і справядлівасці (PiS) з колькасцю 17 да 13 галасоў. Атрымліваецца, што кааліцыйныя дамовы падтрымліваюцца. Прайшло тайнае галасаванне за кандыдатуру старшыні ваяводскага сейміка. Кандыдатам ад Грамадзянскай платформы (PO) з’яўляецца Яраслаў Дважаньскі, магчыма, што менавіта ён ім і стане. Шляхам галасавання будуць абраныя сябры ўправы Падляшскага ваяводства.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя