Абраны новы маршалак Падляшскага ваяводства
Ім стаў вылучаны кіруючай партыяй „Права і Справядлівасць” – Артур Касіцкі. Падчас пасяджэння ваяводскага сойміку ён адтрымаў падтрымку шаснаццаці дэпутатаў сойміку, чатырнаццаць галасавала за кандыдата ад апазіцыі Стэфана Краеўскага.
Кажа маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Ведаю, што 14 асобаў было супраць. Не хачу быць маршалкам толькі часткі залі, запрашаю таксама радных, якія за мяне не прагаласавалі, каб разам ствараць ваяводства. Шаноўнае спадарства, магу абяцаць толькі адно – цяжкую працу.
Чарговае пасяджэнне сойміку Падляшскага ваяводства запланавана на сераду 28 лістапада. Дэпутаты абяруць на ім Управу ваяводства і разгледзяць пытанне адклікання абранага старшыні сойміку Караля Пілецкага.
Беларускае Радыё Рацыя
