Абраны прэзідыум сейміка Падляшскага ваяводства
Падляшскі сеймік ваяводства пасля двух месяцаў перамоваў выбраў свой прэзідыум. Яцэк Пёрунак з Грамадзянскай платформы, Мечыслаў Багінскі з Польскай сялянскай партыі і Казімір Гвяздоўскі з партыі Закон і Справядлівасць – гэта намеснікі ўжо раней абранага старшыні сейміка Марыяна Шаматовіча. Гэтым самым не быў абраны ў прэзідыум ніводзін прадстаўнік беларускай меншасці, кажа ваяводскі дэпутат Мікола Яноўскі з Гайнаўчшыны:
– Ніводзін з нас трох радных – Карыцкі, я, Пятрочук – ніхто не знайшоўся ў прэзідыуме сейміка, але я думаю, дзейнасць сейміка – цяжкая праца – у дэпартаментах, з дырэктарамі, сумесная праца.
Ваяводскія дэпутаты выбралі таксама сябраў камісіі сейміка. Тут прадстаўнікі беларускай меншасці былі заўважаны. Старшынём камісіі па справах развіцця, гаспадаркі, інфраструктуры і прамоцыі стаў Мікола Яноўскі. Старшынём рэвізійнай камісіі абраны былы гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя