Абраныя прэзідыумы камісіяў у Польскім Сойме
Роберт Тышкевіч, дэпутат „Грамадзянскай кааліцыі” ад Падляшша, узначаліць соймавую камісію сувязі з палякамі замежжа. Ягоныя намеснікі будуць абраныя на наступным паседжанні камісіі. 56-ці гадовы дэпутат з Беластоку Роберт Тышкевіч з’яўляецца генеральным сакратаром «Грамадзянскай платформы».
Таксама быў абраны прэзідыум соймавай камісіі Замежных справаў. Яе ўзначаліць дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць», якая кіруе, Збігнеў Раў. Ад партыі «PiS» будуць таксама два віцэ-старшыні – Аркадыюш Мулярчык і Пшэмыслаў Чарнецкі. Намеснікамі старшыні абраныя таксама дэпутаты ад „Грамадзянскай кааліцыі” Павел Коваль і Павел Залеўскі.
Беларускае Радыё Рацыя