Іконы з царквы ў Самагрудзе трапілі ў рэестр помнікаў каштоўнасцяў



У невялікай царкве, якая месціцца побач польска-беларускай мяжы, што ў Сакольскім павеце, захаваліся тры ўнікальныя іконы. Гэта ікона Збавіцеля Свету, Дванаццаці святаў, а таксама ікона Св. Прарока Іллі і Марыі Егіпцянкі.

Як гаворыць настаяцель прыхода айцец Адрыян Харытанюк, іконы з’яўляюцца неадʼемнай часткай мінуўшчыны прыхода:

– Кожны індывідуальна да гэтага падыходзіць, але я думаю, што калі яны намоленыя царквой, то не важна ці яны ўніяцкія, ці яны праваслаўныя. Унія і праваслаўе – гэта было для людзей, якія тут жылі і жывуць дагэтуль. Была невялікая розніца, яны не звярталі на гэта ўвагі, а хадзілі памаліцца ў царкву. І не было напісана на царкве ці яна праваслаўная, ці ўніяцкая.

З узнікненнем парафіі ў Самагрудзе звязаная легенда, якая тлумачыць зʼяўленне царквы ў гэтым месцы. Паводле старажылаў, яна была пабудаваная на сродкі заможнага чалавека, якога ад смерці выратавалі мясцовыя людзі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя