АБСЕ абяцае дапамагчы палякам у Беларусі
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе абяцае дапамагчы палякам у Беларусі.
Як заявіў міністр у Канцылярыі прэзідэнта па замежных справах Кшыштаф Шчэрскі, падчас сустрэчы кіраўнік АБСЕ Хельга Шмід «зрабіла важную заяву аб тым, што АБСЕ будзе выкарыстоўваць усе даступныя дыпламатычныя інструменты для паляпшэння становішча палякаў у Беларусі».
Паводле яго слоў, ужо былі зробленыя заявы Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама праведзена работа з боку вярхоўнага камісара АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў», паведамляе polskieradio.pl.
Беларускае Радыё Рацыя
