АБСЕ пацвердзіла абстрэл украінскай тэрыторыі з боку РФ



Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе пацвярджае абстрэл украінскай тэрыторыі з боку Расеі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба АБСЕ.

«На працягу апошняга тыдня артылерыйскія выбухі і перастрэлкі былі чутныя толькі ў заходніх і паўночных напрамках. Таксама ўпершыню назіральнікі зафіксавалі абстрэл зброяй лёгкага і цяжкага калібра з усходніх і паўднёва-ўсходніх раёнаў, якія мяжуюць з Украінай», — сказана ў паведамленні.

Назіральнікі АБСЕ на памежных пунктах «Гукава» і «Данецк» (Расія) адзначылі, што праз памежныя пункты рэгулярна праходзяць групы ўзброеных асобаў, а ў бок Расеі часта накіроўваюцца параненыя і траўмаваныя вайскоўцы.

Як вядома, АБСЕ занепакоеная інфармацыяй аб павелічэнні расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ва Украіне.

pravda.com.ua