АБСЕ: Сепаратысты выкарыстоўваюць жылыя масівы ў якасці “жывой заслоны”



Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ засведчыла факты артылерыйскіх абстрэлаў сепаратыстамі ДНР украінскіх пазіцый з жылых раёнаў Данецка. Гэта першы выпадак, калі АБСЕ афіцыйна прызнае выкарыстоўванне жылых масіваў ў якасці “жывой заслоны”.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– „Агульная сітуацыя з бяспекай у падкантрольным ДНР горадзе Данецку і вакол Данецкага аэрапорта застаецца напружанай. Спецыяльная маніторынгавая місія назірала 40 выбухаў, якія класіфікаваныя як агонь з артылерыйскіх і супрацьпаветраных сістэм, у 2-5 кіламетрах на захад і паўднёвы захад ад пазіцый, падкантрольных ДНР”, – паведамляецца ў афіцыйным рэлізе АБСЕ.

Згодна з Менскімі пагадненнямі, сепаратысты павінны адвесці ўсю цяжкую артылерыю ад украінскіх пазіцый і ні ў якім разе не выкарыстоўваць яе супраць украінскіх вайскоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота АР