Абвешчаны конкурс на пасаду дырэктара Падляшскага музея



Абвешчаны конкурс на пасаду дырэктара Падляшскага музея – гэта найбольшая музейная пляцоўка ў рэгіёне, якая складаецца з сямі аддзелаў.

Сярод іх – галоўная сядзіба ў беластоцкай Ратушы, Музей ікон у Супраслі, Гістарычны музей ды іншыя. Конкурс абвясціла Управа падляшскага ваяводства.

Кандыдаты могуць падаваць свае дакументы да 20-га лютага. Сярод патрабаванняў: вышэйшая адукацыя, досвед кіраўнічай працы, веданне статутнай дзейнасці музея, арганізатарскія і менеджарскія здольнасці. Таксама кандыдат павінен прадставіць стратэгію пошуку фінансавання, план прамоцыі музея і так далей.  Новы дырэктар пачне выконваць свае абавязкі з першага красавіка на працягу трох гадоў. Падляшскі музей як культурная ўстанова падпарадкоўваецца ваяводскаму самакіраванню. Кадэнцыя цяперашняга шматгадовага дырэктара, гісторыка Анджэя Ляхоўскага, скончылася 31 снежня 2019 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота polsha24.com