Aб’яднанне АБ-БА правяло ў Беластоку традыцыйны „Калядны вечар”



Aб’яднанне АБ-БА правяло традыцыйны „Калядны вечар” у школе № 4 імя Сібіракоў у Беластоку.

Свята стала асабліва важным для самых малодшых удзельнікаў – дзіцячага калектыву з садка № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання, якія, мажліва, сёлета пойдуць у першы клас школы і стануць сябрамі „АБ-БА”.

Такую пераемнасць падкрэсліла кіраўніца калектыву Ева Гняздоўская:

– Мы ўдзячныя за тое, што нас запрасілі ў школу, для нас гэта вельмі важнае. Дзеткі маглі пабачыць сваіх сяброў, братоў ці сясцёр, якія тут выступаюць.

Падчас „Каляднага вечару” у школе № 4 імя Сібіракоў актуальнасцю выдзеліўся спектакль васьмікласнікаў „Цар Ірад”, пастаўлены паводле батлеечных сцэнаў пад кіраўніцтвам выкладчыцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк.

Беларускае Радыё Рацыя