Ад новага года беластачане заплацяць менш за вываз смецця
Такое рашэнне прынялі сябры управы горада на апошняй сесіі перад выбарамі.
“Новыя стаўкі зменшаны на 4 злоты і гэта 10, 22 і 30 злотых у залежнасці ад вялічыні кватэры”, – кажа сябра ўправы горада ад імя Форума падляшскіх меншасці Стэфан Нікіцюк.
– Зніжка аплатаў тычыцца толькі хатніх гаспадарак, якія сартуюць смецце.
Новыя стаўкі будуць абавязваць ад 1 студзеня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
