Ад поўначы Польшча ўвяла поўны кантроль на ўсіх сваіх граніцах



Ад поўначы Польшча ўвяла поўны кантроль на ўсіх сваіх граніцах і забараніла ўезд у краіну іншаземцам, спыніліся ўсе міжнародныя злучэнні, у тым ліку адмененыя самалёты і цягнікі. У Польшчы 111 выпадкі каронавіруса, тры чалавекі памерлі, 13 вылечыліся.

Маршруткі ў Польшчу і назад не ездзяць, цягнік Гародня-Кракаў скасаваны. Як паведамілі журналістам hrodna.life на Гарадзенскім аўтавакзале, перавозчыкі “Інтакс” і “Трансагенцтва Фаварыт” ўжо адмянілі свае рэйсы ў Польшчу на 15 сакавіка і пазней. Гданьскі аўтобус таксама адменены, калі рэйсы будуць адноўленыя, невядома.

Польшча папярэдзіла Беларускую чыгунку пра спыненне руху цягнікоў Берасце-Варшава, Кракаў-Гародня і Берасце-Цярэспаль ў абодвух кірунках. Білеты на скасаваныя цягнікі можна вярнуць у касах без дадатковых збораў, тэрміны вяртання не абмежаваныя. Плату за электронныя білеты ажыццяўляюць праз інтэрнэт.

Беларускае Радыё Рацыя