Ад супольных каранёў – да супольнай будучыні
Падыходзіць да завяршэння праект “Татарскім шляхам: ад супольных каранёў – да супольнай будучыні”. Цягам тыдня маладыя студэнты з Літвы і Польшчы жывуць у Крушынянах, што на Падляшшы. Тут пазнавалі татарскую меншасць ды яе звычаі. „Летнік мае паспрыяць міжкультурнаму дыялогу,“ – кажа Шымон Лапінскі з Фонду “Акно на Усход”:
– Ідэя праекта палягае ў тым, каб маладыя людзі, з Польшчы і Літвы, падчас супольных справаў, лепш пазнавалі адзін аднаго, і пазнавалі свае супольныя карані, і гэта стварала б умовы для добрых адносіх памеж нашымі суседнімі краінамі.
Летнік “Татарскім шляхам: ад супольных каранёў – да супольнай будучыні” завершыцца выставай здымкаў. Таксама вынікам працы ўдзельнікаў стане кароткі дакументальны фільм пра татарскую меншасць Падляшша.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
