Адам Андрушкевіч – за захаванне вуліцы Лупашкі ў Беластоку
«Вуліца маёра Зыгмунта Шэндзеляжа Лупашкі ў Беластоку павінна застацца. Зраблю ўсё магчымае, прадбачанае законам, каб так адбылося», – заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр Адам Андрушкевіч.
– Гэта кампанія падагравае эмоцыі. Я звяртаюся да радных Беластока, каб, калі дойдзе да галасавання, яны прагаласавалі супраць такой змены. Гэта быў выдатны герой, і я не прымаю выказванні, што маёр Лупашка быў забойцам. Папросту пакінем гэту тэму. Калі гісторыкі і ІПН прызнаюць, што Зыгмунт Шэндзеляж Лукашка быў героем, то гэтая вуліца, на маю думку, яму належыць.
Андрушкевіч дадаў, што Беласток – настолькі вялікі горад, што кожная меншасць можа ўганараваць сваіх герояў. І так трэба рабіць, а не мяняць назвы, бо такія адмены свараць між сабою мірных жыхароў Беластока і выклікаюць страхі мінулага.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystok.wyborcza.pl