Адам Даброньскі: Складаючы кнігу пра яўрэяў Беластока, з цеплынёй успомніў і беларусаў
Ва ўніверсітэце ў Беластоку адбылася прэзентацыя новай кнігі гісторыка, і прафесара Адама Даброньскага пад назвай «Яўрэі Беластока».

Пра беларускі след у кнізе распавёў сам аўтар:
– Беларусы ўзмацнялі сваю прысутнасць у Беластоку. У кнізе пра яўрэяў успамінаюцца так званыя „Дзеці з Другенік”. Пасля нямецкай агрэсіі яны змаглі вярнуцца ў Беласток. Сярод іх былі і беларускія дзеці, якія выдзяляліся ў той групе. Пагаджуся з выказваннем Сакрата Яновіча, што Беларусь мусіць звацца „Дабрарусь”. Гэта былі добрыя людзі і, напэўна, мелі пазітыўныя стасункі з яўрэйскім насельніцтвам. Ды агулам такія стасункі ў Беластоку складваліся нашмат лепей, чым у іншых гарадах Польшчы.
Сярод іншага ў кнізе «Яўрэі Беластока» ўзгадваецца даследчык яўрэйскай гісторыі з Падляшша Анатоль Ляшчынскі, а таксама беластоцкія яўрэі з паселішча Кірыят Беласток у Ізраілі.
Набыць кнігу можна ў беластоцкім фондзе «Суседзі».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя
