Адам Мусюк: Ідзіце прагаласуйце



„Веру што голас меншасці, праваслаўных будзе ў Польшчы пачуты”, – кажа кандыдат у дэпутаты са спісу „Грамадзянскай кааліцыі” Адам Мусюк. У парламенце хоча працаваць на карысць таго, каб Польшча была дэмакратычнай краінай у якой усе грамадзяне адчуваюць сябе роўнымі.

Факт што са спісу грамадзянскай кааліцыі стартуе некалькі кандыдатаў, якія звяртаюцца да праваслаўна-беларускага электарату можа спрацаваць на нашу карысць лічыць Адам Мусюк:

Я веру, што мы мабілізуемся да гэтых выбараў, самі на іх пойдзем і запросім усіх навокал. Мы больш ездзім, больш сустракаемся, таму веру, што гэты беларускі, праваслаўны голас ці ўвогуле меншасці, будзе пачуты ў Польшчы, пра гэта ідзе. Чым менш людзей прагаласуе, тым менш з імі будуць лічыцца. Прашу, нават калі гэта не будзе голас за мяне, то ідзіце прагаласуйце, бо тады з намі, нашымі дзецьмі, нашымі ўнукамі будуць больш лічыцца.

Адам Мусюк – віцэ-прэзідэнт Беластока, раней быў радным Беластока. Працуе выкладчыкам на Беластоцкай палітэхніцы. Удзельнічаў у выбарах у Сейм у 2015 годзе, дзе атрымаў больш за 6 тысяч галасоў. У бліжэйшую суботу Адам Мусюк запрашае на сустрэчу.

Беларускае Радыё Рацыя