Адкрылася выстава “Падляшша ў аб’ектыве”
У Музеі і Асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы пачала працу фотавыстава “Падляшша ў аб’ектыве”. Гэта вынік фотаконкурсу, які ўжо 11-ты раз праводзіць гэтая пляцоўка.
“Сёлета свае працы даслала рэкордная колькасць удзельнікаў – 86, у тым ліку і з Беларусі,” – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:
– У гэтым годзе з’явілася больш розных кірункаў фатаграфіі на тэму Падляшша. Раней было больш фотаздымкаў пра прыроду, вёску, праваслаўныя абрады. Зараз з’явіліся мастацкія здымкі і здымкі больш сучаснага Падляшша.
Самымі лепшымі працамі 11 Агульнапольскага фотаконкурсу “Падляшша ў абектыве” імя Віктара Волкава журы выбрало здымкі Юзафа Нядзелькі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара