Адкрылася выстава „Падляшша ў абектыве”
Людзі, архітактура, прырода – прадстаўлены на фотавыставы „Падляшша ў абектыве”, якая адкрылася ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Фотавыстава з’яўляецца вынікам 14-га Агульнапольскага фотаконкурсу „Падляшша ў абектыве” імя Віктара Волкава.
Кажа дырэктар музея Тамаш Ціханюк:
– Удзельнікі ўжо не маюць такога страху, каб даслаць здымкі. Падляшша можна паказаць па-рознаму, можна паказць вёску, якая апусцела і адыходзіць у гісторыю. Таксама можна паказаць больш па-сучаснаму, можна паказць мастацкія здымкі, можна паказць па-свойму крыху з жартам.
Пераможцам сёлетняга фотаконкурсу стаў Кшыштаф Рышкевіч з Дубровы Беластоцкай. Было пададзена 85 заявак ды больш за 200 прац.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя