Адкрыццё мотасезона ў Бельску
Ужо традыцыйна заўзятатары матацыклаў у Бельску Падляшскім пачалі мотамерапрыемства з імшы за бяспечны сезон у касцёле Божай Міласэрнасці. Пасля па вуліцах Бельска праехаў парад матацыклаў. “Малітва патрэбная, але мы павінны ведаць, што зрабіць, калі апынемся ў сітуацыі, калі трэба ратаваць жыццё,” – пераконвае інструктар першай медыцынскай дапамогі Кшыштаф Казёўкевіч:
– Ніхто ніколі нікога не пакарае за тое, што той спрабаваў выратаваць жыццё чалавеку, якое было пад пагрозай. Прынцып такі: лепш зрабіць хоць штосьці, што ўмееш, што бачыў, як іншы рабіў, чым стаяць і назіраць, як памірае чалавек.
У час мерапрыемства, арганізатарам якога з’яўляецца бельская мотагрупа “Goodboys”, інструктары вучылі, як аказаць першую дапамогу.
На адкрыццё мотасезона ў Бельску Падляшскім з’ехаліся матацыклісты не толькі з Падляшша, але і з іншых ваяводстваў Польшчы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара