Адкрыццё Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве
17 ліпеня ў Варшаве адкрываецца новая беларуская прастора — Музей Вольнай Беларусі.
Дата: 17 ліпеня
Час: з 15.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава
Цэнтральнай падзеяй дня будзе адкрыццё татальнай інсталяцыі Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі».
А 16-й пачнецца беларуская вечарыня ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
У 17.00 будзе канцэрт гурта 23.34.
У 19.30 выступіць Уладзімір Пугач, лідар гурта J:Mors.
З 20.00 будуць паказваць фільмы праекта «Revolution».
Тым часам на тэатральнай пляцоўцы з 17.30 да 19.30 будуць творчыя сустрэчы з купалаўцамі, а таксама чытка п’ес «Гаргоны» Касі Чэкатоўскай і «How are you?» Віталя Карабаня.
А з 15.00 да 18.00 будзе працаваць аўдыёвізуальная інсталяцыя SCHRON Эрыка Арлова-Шымкуса.
Арганізатары абяцаюць таксама майстар-класы, спевы ды танцы, кірмаш ды прэзентацыю кніжных навінак.
Уваход вольны, вітаюцца данаты. Завітвайце!