Адкрыты ліст прафесара Алега Латышонка да кіраўніка TVP S. A. Яцка Курскага
Прафесар Алег Латышонак – абураны матэрыялам пра “Бурага” на польскім дзяржаўным тэлебачанні. Вядомы беларускі гісторык напісаў адкрыты ліст на імя старшыні Управы Польскага тэлебачання (TVP) Яцка Курскага з нагоды матэрыяла, які быў паказаны ў галоўным выданні “Навінаў” 25 лютага, і быў прысвечаны так званым “выклятым жаўнерам”. Выступоўца – Міхал Астапюк – сцвярджаў, што мэтай Рамуальда Райса “Бурага” было знішчэнне выключна асобаў, якія супрацоўнічалі з рэжымам, і спаленне вясковых будынкаў, хоць сярод тых, якія загінулі аказаліся і выпадковыя асобы. Прафесар Латышонак нагадвае, што атрад “Бурага” забіў 82 чалавекі, у тым ліку старых, жанчын і дзяцей з беларускіх вёсак, гісторык выкарыстоўвае акрэсленне “этнічная чыстка”.
Беласток, 2017.02.27
Доктар габілітаваны Алег Латышонак, прафесар Універсітэта ў Беластоку
Старшыня Беларускага гістарычнага таварыстыва
Шаноўны спадар Яцэк Курскі
Старшыня праўлення Telewizji Polskiej S. A.
Адкрыты ліст
Паважаны спадар старшыня!
У галоўным выпуску навінаў „Wiadomości” 25 лютага 2017 г., з’явіўся матэрыял, прысвечаны „выклятым жаўнерам”. На самой справе, гаворка ішла пра абарону добрага імя капітана Рамуальда Райса псеўданім „Буры”. Адзінай асобай, якой было прадстаўлена права голасу, быў „гісторык” Міхал Астапюк. Ён аўтарытэтна заявіў, што мэтай капітана Рамуальда Райса „Бурага” была ліквідацыя асоб, якія супрацоўнічалі з рэжымам, а таксама спаленне вясковых будынкаў, хоць сярод тых, хто загінуў, і былі выпадковыя людзі.
У сувязі з вышэйсказаным хацеў бы прыгадаць, што па загадзе капітана Рамуальда Райса „Бурага” ў студзені і лютым 1946 года загінулі 82 нявінныя асобы, у тым ліку старыя, жанчыны і дзяці. Некаторыя з гэтых людзей былі спаленыя жыўцом у Заляшанах, не выпадкова, а адмыслова закрытыя ў будынку, які быў падпалены, а ў тых, хто спрабаваў уцячы – стралялі. У Занях задавалі пытанне, „беларус ці каталік?”, праваслаўных забівалі на месцы. У мясцовасці Пухалы Старэ былі бязліатсна забітыя беларускія вазакі, якія перад гэтым былі змшаныя везці аддзел „Бурага”. У Шпаках застрэлілі дзяўчыну, якая адчайна абаранялася ад гвалту, а другую згвалтавалі.
Здзяйснення любога з гэтых злачынстваў не адмаўляе Варшаўскі акруговы вайсковы суд, які ў 1995 г., адмяніў смяротны прысуд Рамуальду Райсу, абгрунтаваўшы гэта тым, што ён „змагаўся за незалежнае існаванне польскай дзяржавы” і аддаючы загады па знішчэнню беларускіх вёсак, дзейнічаў ва ўмовах ” скрайняй неабходнасці”. Следства IPN у гэтай справе прывяло ў 2005 г., да высновы пракурора, што „забойства вазакоў і пацыфікацыя вёсак у студзені лютым 1946 г., нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнае існаванне дзяржавы, бо яны маюць прыкметы генацыду”. Дададзім, што ў знішчаных вёсках раскідваліся ўлёткі, якія заклікалі беларусаў пакінуць тэрыторыю Польшчы. Такім чынам, тут мы маем справу не з ліквідацыяй асоб, якія супрацоўнічалі з рэжымам, а з выгнаннем беларускага насельніцтва краіны, а таму этнічнай чысткай.
Польскае тэлебачанне мае ўласныя фільмы, якія прадстаўляюць дзейнасць капітана Р. Райса „Бурага”: Войцеха Варатыньскага „Бог заўсёды даруе” і Агнешкі Арнольд „Герой”, а таксама Юрыя Каліны „Сярожа”, прысвечаны Сяргею Нічыпаруку, які хоць і страціў у Заляшанах частку сям’і, аднак, заклікае да прымірэння. Фільм В. Варатыньскага, напэўна, найдаўжэй праляжаў на паліцах III РП. Фільм Ю. Каліны, узнагароджаны ў апошнім конкурсе Таварыстыве польскіх журналістаў, паказаў толькі Белсат. Не дачакаўся паказу нават на TVP 3 Białystok. Я спадзяюся, што Польскае тэлебачанне ў імя аб’ектыўнасці і гістарычнай праўды, нарэшце адважыцца на паказ гэтых фільмаў, замест таго, каб змагацца за добрае імя вінаватых у масавых забойствах нявінных беларускіх сялян.
* * *
Białystok, 27.02.2017
Dr hab. Oleg Łatyszonek, prof. UwB Prezes Białoruskiego Towarzystwa Historycznego w Białymstoku
Sz. Pan Jacek Kurski Prezes Zarządu Telewizji Polskiej S. A.
List otwarty
Szanowny Panie Prezesie!
W głównym wydaniu „Wiadomości” 25 lutego 2017 r. ukazał się materiał poświęcony Żołnierzom Wyklętym. W zasadzie chodziło o obronę dobrego imienia kpt. Romualda Rajsa pseudonim „Bury”. Jedyną osobą, którą dopuszczono do głosu w tej sprawie jest przedstawiony jako „historyk” Michał Ostapiuk. Stwierdził on autorytatywnie, że celem kpt. Romualda Rajsa „Burego” było tylko i wyłącznie wyeliminowanie osób współpracujących z reżimem i spalenie zabudowań wsi, chociaż wśród tych, co zginęli znalazły się osoby przypadkowe.
W związku z powyższym chciałbym przypomnieć, że z rozkazu kpt. Romualda Rajsa „Burego” na przełomie stycznia i lutego 1946 r. zginęły 82 niewinne osoby, w tym starcy, kobiety i dzieci. Część z tych osób spalono w Zaleszanach żywcem, przy czym nie przypadkowo, lecz specjalnie zamknięto je w domu, który podpalono, a do tych osób, które próbowały się wydostać – strzelano. W Zaniach zadawano tylko pytanie „Białorus czy katolik?”, i prawosławnych zabijano na miejscu. W miejscości Puchały Stare zamordowano w okrutny sposób białoruskich furmanów, zmuszonych wcześniej do przewożenia oddziału „Burego”. W Szpakach zastrzelono dziewczynę, która rozpaczliwie broniła się przed gwałtem, a drugą zgwałcono.
Sprawstwa żadnego z tych czynów nie zanegował Sąd Warszawskiego Okręgu Wojskowego, który w 1995 r. unieważnił wyrok śmierci na Romualda Rajsa, uzasadniając, że „walczył o niepodległy byt państwa polskiego”, a wydając rozkazy dotyczące zagłady białoruskich wsi, działał w sytuacji „stanu wyższej konieczności, zmuszającego do podejmowania działań nie zawsze jednoznacznych etycznie”. Natomiast śledztwo IPN w tej sprawie doprowadziło w 2005 r. do konkluzji prokuratora, że „zabójstwa furmanów i pacyfikacje wsi w styczniu lutym 1946 r. nie można utożsamiać z walką o niepodległy byt państwa, gdyż nosi znamiona ludobójstwa”. Dodajmy ponadto, że w niszczonych wsiach rozrzucano ulotki, wzywające Białorusinów do opuszczenia terytorium Polski. Mamy tu więc do czynienia nie z eliminowaniem osób współpracujących z reżimem, lecz wypędzaniem ludności białoruskiej z ojczyzny, a więc z czystką etniczną. Telewizja Polska dysponuje własnymi filmami przedstawiającymi działalność kpt. R. Rajsa „Burego”: Wojciecha Worotyńskiego „Bóg przebacza zawsze” i Agnieszki Arnold „Bohater”, a także Jerzego Kaliny „Siaroża”, poświęcony Sergiuszowi Niczyporukowi, który chociaż w Zaleszanach stracił część rodziny, to jednak wzywa do pojednania. Film W. Worotyńskiego jest chyba najdłuższym „półkownikiem” III RP. Film J. Kaliny, nagrodzony w ostatnim Konkursie Stowarzyszenia Dziennikarzy Polskich, jak dotąd pokazała jedynie Telewizja Biełsat. Nie doczekał się nawet emisji w TVP 3 Białystok. Mam nadzieję, że Telewizja Polska w imię obiektywizmu i historycznej prawdy zdecyduje się wreszcie na emisję tych filmów, zamiast walczyć o dobre imię sprawcy masowych mordów na Bogu ducha winnych białoruskich chłopach.