Адмена візаў “на закупы” – шанец для развіцця турызму



Адмена візаў па пакупкі можа стаць шанцам для развіцця турызму. Істотная колькасць беларусаў прыязджала ў Польшчу ў межах вядомых шопінг-тураў.

Такая паездка займала адзін дзень. На думку ўласніка беластоцкай турыстычнай фірмы “Юніор” Яўгена Лаўранюка, знікненне візаў па пакупкі прывядзе да большай колькасці турыстычных візаў, і ў гэтым ёсць свае плюсы:

– Гэтыя візы па пакупкі крыху забілі турызм. Большасць людзей бралі гэтыя візы, бо турфірмы займаліся афармленнем груп для паездак. Я гэта разумею, але для турызму гэта не зусім добрая справа.

Грамадзяне Беларусі прыязджалі ў Польшчу перш за ўсё на шопінг, палякі і іншыя грамадзяне Еўразвязу штораз часцей наведваюць Беларусь дзеля турыстычных мэтаў – лічыць Яўген Лаўранюк.

На ягоную думку, гэтаму паспрыяла найперш увядзенне бязвізавых паездак.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя