Адмысловая інфалінія ў сувязі з каронавірусам запрацавала ў Польшчы
У Польшчы запрацавала кругласутачная інфалінія ў сувязі з распаўсюдам у Еўропе новага, небяспечнага, каронавіруса.
Міністр здароўя Лукаш Шумоўскі падкрэслівае, што на гэты момант няма ні аднаго пацверджанага выпадку заражэння каронавірусам у Польшчы, аднак пад асаблівым медыцынскім наглядам знаходзяцца каля 20-ці чалавек.
Паводле спецыялістаў пытанне не стаіць ЦІ прыйдзе каронавірус у Польшчу, а варта пытацца КАЛІ ён прыйдзе, бо гэта толькі пытанне часу.
Як стала вядома, Нямеччына заявіла пра пачатак эпідэміі каронавірусу ў краіне, у Літве абвясцілі надзвычайнае становішча. Пра першыя выпадкі заражэння сёння, 27 лютага, паведамілі ў Даніі ды Эстоніі.
Сярод еўрапейскі краін найгоршая сітуацыя ў Італіі: больш за 400 заражаных і 12 памерлых.
Нумар інфалініі ў Польшчы – 800 190 590
Беларускае Радыё Рацыя