Адмысловы цягнік на „Басовішча-2017”
28-мы Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовічша-2017” стартуе ўжо 14 ліпеня ў пятніцу. Таксама будзе магчымасць паехаць упершыню адмысловым цягніком з Беластока да Станцыі-Валілы на пачатак канцэртаў у Барыку. Чыгуначная кампанія POLREGIO падрыхтавала ў пятніцу два дадатковыя цягнікі ў 15 і 19:28 з вакзала ў Беластоку, кажа старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў Пётр Станкевіч.
– Пастараліся, каб гэты цягнік як мага лепш зносіўся з польскімі цягнікамі. Каб людзям было зручна дабірацца. Кошт праезду 17.30 злотых.
Цягнік чыгуначнай кампаніі POLREGIO завязе ўдзельнікаў канцэртаў таксама назад у Беласток. Планаваны ад’езд цягніка са Станцыі-Валілы ў 22.30.
У 17.00 пачынаецца конкурсная частка „Басовішча”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гарадок
Фота bialystok.wyborcza.pl