Адраджаецца сакольскі дыялект беларускай мовы
На інфармацыйным сайце iSakolka з’явіўся новы блог, у якім публікуюцца тэксты, напісаныя на мясцовым дыялекце. Гэта выклікала пазітыўны і шырокі водгук сярод карыстальнікаў сайта.
“Гэта сведчыць пра жывое зацікаўленне тэмай ролі роднай мовы на Сакольшчыне”, – кажа аўтарка блога Галіна Радуха:
– Ёсць такі момант – нехта публічна на якімсьці партале піша, гэта пачынаюць абмяркоўваць, і тэма становіцца папулярнай. Мы ўспомнілі нашую мову, паказалі яе людзям. І можа гэта стане модным.
Аўтарка блога спадзяецца, што тэксты будуць дасылаць і іншыя карыстальнікі сайта iSakolka, якія штодзень размаўляюць на беларускай гаворцы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
