Адрамантуюць чарговы адрэзак дарогі Беласток – Гайнаўка
Чарговы адрэзак дарогі паміж Беластокам і Гайнаўкай будзе адрамантаваны. Гэтым разам гаворка ідзе пра 24 кіламетры дарогі з Жыўкова ў Навасады. Кошт інвестыцыі 265 мільёнаў злотых. За гэтыя грошы пабудуюць дарогу шырынёй 8 метраў, роварныя сцежкі, новыя скрыжаванні, мост на рацэ Нарве, кальцавую вёскі Трасянка і Нарвы, тратуары і аўтобусныя прыпынкі. Паводле сябры сойміка ваяводства Міколы Яноўскага, рамонт дарогі будзе стымулам для развіцця прадпрымальніцтва, але таксама людзі будуць вяртацца на бацькаўшчыны.
– Да гэтай пары нашыя вёскі пусцелі. Людзі выязджалі ў гарады, але зараз, дзякуючы дарозе і інфраструктуры, якая паўстае, нашыя вёскі ажывуць.
24 кіламетры дарогі з Жыўкова да Навасадаў пабудуюць праз тры гады. Раней бо да чэрвеня 2019 года пабудаваная будзе дарога з Заблудава да Жыўкова.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота Kurier Poranny