Адсвяткаваць Новы год у Кіеве ўдалося без асаблівых складанасцяў
Сапсаваць час Калядаў ды Новага году для ўкраінцаў расейскаму боку не ўдалося.
Каменданскую гадзіну ніхто не адмяняў, таму ўсе былі дома. Святло таксама падавалася згодна графікаў, а ракеты збіваліся, – распавёў беларус Аляксандр Мікалаеў, які ў часе вайны жыве ў Кіеве:
– Усё адбываецца гэтак жа, як за апошнія два месяцы. Ракеты прылятаюць прыкладна пару разоў у тыдзень. Калі казаць пра Новы год, то 1, 2 і 3 было святло. Прылёты з боку Расейскай Федэрацыі былі, але, відаць, не зусім удалыя. Ракеты лятаюць дасыць часта, але, на колькі магу меркаваць, добра працуе СПА.
Беларус Аляксандр Мікалаеў звярнуў увагу, што пачатак студзеня нічым не адрозніваецца ад снежня ў пллане бытавых умоваў для жыхароў Кіева. Да графіка адключэння святла і прылётаў расейскіх ракет ужо ўсе прызвычаіліся.
Беларускае Радыё Рацыя