Аэрадром у Беластоку: абвешчаны конкурс для выканаўцаў будаўніцтва



Яшчэ ў гэтым годзе могуць пачаць будаўніцтва аэрадрома ў Беластоку. Горад агучыў конкурс на выкананне дакументацыі праекта і ўсіх будаўнічых прац. У межах інвестыцыі мае ўзнікнуць дзве ўзлётныя паласы: бетонаасфальтная даўжынёй 1350 метраў і травяная даўжынёй 860 метраў, а таксама неабходная тэхнічная інфраструктура. Аэрадром будзе прыстасаваны да абслугоўвання самалётаў да 50 пасажыраў. Далёкасць такіх паветраных машын — гэта 15002000 кіламетраў, кажа віцэ-прэзідэнт горада Беластока Адам Паліньскі.

Зацікаўленне такога тыпу перавозчыкаў развіццём такіх лакальных аэрадромаў, канешне, ёсць. Пры гэтым пазней яно будзе абумоўлена таксама патрэбамі жыхароў, калі гаворым пра частату пералётаў. Гэты рынак дынамічна развіваецца, ёсць зацікаўленне, каб такія пералёты адбываліся да Беластока. Таксама ёсць заявы аэраклубаў, каб мы супольна рэалізавалі такую інвестыцыю.

Кошт цэлай інвестыцыі — гэта 30 мільёнаў злотых. Аэрадром павінен пачаць працу напрыканцы 2018 года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота pixabay.com