Афрыканская чума свіней зноў вяртаецца?



Ва ўкраінска-беларускім сумежжы зноў выяўлена афрыканская чумы свіней. Гэта пакуль першы выпадак ва Украіне за 2016 год.

Свінні

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Гэтым разам эпідэміялагічны выбух адбыўся ў Кулікоўскім раёне Чарнігаўскай вобласці, што амаль у ста кіламетрах ад украінска-беларускай мяжы. У выніку небяспечнага вірусу на фермерскім падворку загінула 5 з 22 жвёлаў. Эксперты з ветэрэнарна-санітарнай лабараторыі пацьвердзілі наяўнасць вірусу.

Згодна з інстркцыямі, у падобных выпадках усё пагалоўе жывёлаў неадкладна знішчаецца. Вёска, дзе выяўлены вірус, абвяшчаецца каранціннай зонай, датаго ж, у раёне абмяжоўваецца транспартны рух.

Прычыны ўзнікнення і распаўсюджвання хваробы невядомыя. Мяркуецца, што вірус афрыканскай чумы могуць пераносіць дзікі.

Беларускія эпідэміялагічныя службы пакуль ніяк не адрэагавалі на афрыканскую чуму свіней ва ўкраінска-беларускім сумежжы. Імеверна, што бліжэйшым часам Беларусь зноў забароніць увоз украінскій свініны.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя