Агне Білатайце: Чакаем павелічэння міграцыйных патокаў з боку Беларусі



Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла аб рызыцы павелічэння міграцыйных патокаў з боку Беларусі.

Звязала яна гэта з тым, што пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран было абвешчана аб намеры аднавіць авіязносіны паміж Менскам і Тэгеранам – першы рэйс запланаваны ўжо на 26 сакавіка.

„Гэта значыць, што міграцыйныя патокі адновяцца і рызыкі толькі ўзрастуць”, – падкрэсліла кіраўнік МУС Літвы.

Таксама Білатайце звярнулася да еўракамісара па ўнутраных справах Ілвы Юхансан з просьбай разгледзець магчымасць прафінансаваць удасканаленне ахоўнай інфраструктуры на літоўска-беларускай мяжы.