Агранізатар фестывалю „Тутака”: Мы хочам адсвяткаваць гадавіну нараджэння беларусаў
На Падляшшы ўжо другі дзень праходзіць фестываль Тутака. Арганізатар фестываля Павел Станкевіч выказаўся для нашага Радыё:
„Гэты фестываль накіраваны на тое, каб беларусы маглі думаць пра сябе, каб маглі адсвяткаваць гадавіну нараджэння новай нацыі- нацыі беларусаў, якія хочуць дбаць пра свае культуру і мову.”
Паводле словаў арганізатара Паўла Станкевіча, усё больш і больш беларусаў будуць яднацца, збірацца разам і прыязджаць на фестываль, бо ўсіх нас яднае родная мова і культура.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя