Агучаны лаўрэаты “Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі”
Мужчынскі хор “Metropolita Joseph Naniescu” з Румыніі атрымаў гран-пры 36-га Міжнароднага фестывалю “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. Высока ацэненыя міжнародным журы былі хары з Беларусі. Першае месца ў катэгорыі “Гарадскія прыхадскія хары” – Архіерэйскі хор кафедральнага сабора Святога Духа ў Менску, якога рэгентам з’яўляецца Віталій Сабалеўскі.
– Вельмі прыемна, бо на такім міжнародным конкурсе такога высокага ўзроўню атрымаць такую ўзнагароду – гэта вельмі прыемна. Сам сабор Святой Тройцы – гэта нешта. Ты спяваеш – і малітва сама ляціць, сама прабуджае сэрца і душу чалавека.
Уладзіслаў Вітушка – тэнар Архіерэйскага хору кафедральнага сабора Святога Духа – атрымаў узнагароду для лепшага саліста. Хор Дзяржаўнай магілёўскай школы мастацтва перамог у катэгорыі “Дзіцяча-моладзевыя хары”. У катэгорыі “Хары іншыя” лепшым стаў хор духавенства Гарадзенскай епархіі.
[Not a valid template]Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара