Агучаны пераможцы фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка-2015”
Народны хор „Раніца” з Менска стаў адным з пераможцаў Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка-2015”. У катэгорыі аматарскіх хораў ён апярэдзіў удзельнікаў з Балгарыі, Ізраіля, Украіны і Польшчы. Сярод лаўрэатаў – таксама два іншыя хоры з Беларусі.
Віктар Масленікаў, дырыжор народнай харавой капэлы “Раніца” з Менска:
– Па-першае, мы не чакалі, што будзе першае месца. Для нас з’яўляецца знакавай падзеяй тое, што мы сюды прыязджаем. Тут вельмі высокі ўзровень харавой культуры.
Сябра журы, прафесар Рамуальд Твардоўскі:
– Параўноўваючы сёлетні фестываль з тымі, якія адбываліся ў 90-я, скажу, што ён не быў асабліва рэвалюцыйным. Для мяне ж адкрыццём стаў хор з Воршы.
Дзякан Серафім Дубанаў, рэгент мітрапалічага мужчынскага хору “Сімвал Веры” пры Благавешчанскім кафедральным саборы Варонежа:
– Хор – гэта людзі, аб’яднаныя адным – спевам. А мы пяём царкоўну музыку, духоўную. Што і прапагандуе гэты фетываль. Калі мы пяём царкоўныя спевы – мы з Хрыстом. Хрыстос у нашым сэрцы.
Трэцяе месца ў катэгорыі прыхадскіх хораў заваяваў хор сабора Прасвятой Багародзіцы з Воршы. Таксама трэцяе месца заваяваў хор „Concertino” з менскага каледжа мастацтваў.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца фонд Царкоўная музыка з Гайнаўкі.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара