Агульнапольскае паломніцтва моладзі на Грабарку



Пачалося 38-е Агульнапольскае пасхальнае паломніцтва моладзі на святую гару Грабарку.

У праваслаўны жаночы манастыр святых Марфы і Марыі прыбыла праваслаўная моладзь з усёй Польшчы, але таксама і з Расеі, Сербіі, Славаччыны, Грузіі, Румыніі ды Сірыі. Трохдзённая сустрэча пачалася ўчора з усталявання адмысловага крыжа за ўсіх удзельнікаў паломніцтва. Кажуць маладыя пілігрымы:

— Я ўжо пяты раз у майскай пілігрымцы на святую гару Грабарку. Тут цікавая атмасфера, малітвы. ”

— Цяпер радасны час Пасхі і трэба радавацца. Таму я прыязджаю сюды, каб падзяліцца радасцю з іншымі, з маімі сябрамі.

— Такія сустрэчы мне асабліва дапамаглі, я паступіў у семінарыю.

Агульнапольскае пасхальнае паломніцтва моладзі на святую гару Грабарку завершыцца ў нядзелю. Арганізатарам паломніцтва выступае Братэрства праваслаўнай моладзі ў Польшчы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара