AI Art Night — Ноч генератыўнага мастацтва ў бары Karma
У нядзелю, 20 жніўня, у варшаўскім бары адкрыецца лабараторыя нейросетевого мастацтва. На адну ноч пляцоўка ператворыцца ў поп-ап галерэю ШІ-арта і інтэрнэт-кафэ, дзе кожны зможа выкарыстоўваць штучны інтэлект для стварэння мастацкіх работ.
Нейрасеткавае інтэрнэт-кафэ пачне працу ў 16:20 — на тэрыторыі бара Karma размесцяць тры кампутарныя станцыі з прадаплочаным доступам да папулярных нейрасетак, такіх як Midjourney, Stable Diffusion, ChatGPT (для напісання прамптаў). Любы госць атрымае магчымасць патэсціраваць інструменты ў рэжыме рэальнага часу — для гэтага не спатрэбяцца веды кода і машыннага навучання.
На станцыі будуць дзяжурыць каардынатары фонду Augmentika — мастакі Караліна Палякова і Глеб Бурнашоў, якія падзеляцца вопытам працы з нейрасеткамі. Згенераваныя выявы будуць выводзіцца на вялікі экран, а стваральнікі лепшых работ атрымаюць па €100. Таксама найлепшыя працы будуць размешчаныя на паштоўках — пасля мерапрыемства іх можна будзе забраць у бары, частка адправіцца ў Беларусь — у тым ліку ў лістах палітвязням.
У 18:00 у другім памяшканні бара адкрыецца выстава Hallucinations з працамі чатырох беларускіх мастачак: Паліны Дабравольскай, Аліны Хлябы, Алены Рабкінай і Аляксандры Вялічкі. Куратар выставы — польская арт-гісторык і арт-крытык Міхаліна Саблік. Праекты мастачак былі адабраны ў рамках Open Call ад фонду Augmentika. На выставе будуць прадстаўлены інсталяцыі, відэа- і саўнд-арт, а таксама фатаграфіі, створаныя з выкарыстаннем ШІ.
«Працы мастачак увасабляюць згенераваныя, сюррэальныя, скажоныя вобразы будучыні. На першы погляд яны здаюцца футурыстычнымі, але на самой справе візуалізуюць „злавесную” рэальнасць будучыні, якое ўжо адбылося ў сучаснасці. У сваіх праектах мастачкі даследуюць праблемы сачэння, прапаганды, лічбавай смерці, а таксама ўплыў тэхналогій і медыцыны на цела чалавека», — распавядае Міхаліна Саблік.
Выстава будзе адкрыта толькі адну ноч — з 20 на 21 жніўня. Пасля яе стартуе after-party з дыджэй-сэтам ад варшаўскай музычнай студыі Shoom Records. Таксама госці змогуць зрабіць татуіроўку па эскізе, згенераваным з дапамогай нейрасеткі.
Праграма AI Art Night
16:20 — запуск інтэрнэт-кафэ Friends of AI: любы ахвочы зможа генераваць выявы з дапамогай нейрасетак. Кампутары і ПЗ прадастаўляюцца безкаштоўна. Лепшыя працы атрымаюць узнагароду ў памеры €100.
18:00 — адкрыццё выставы Hallucinations
21:00 — after-party ад Shoom Records
«Місія AI Art Night і фонду Augmentika ў цэлым — гэта папулярызацыя і дэмістыфікацыя тэхналогій штучнага інтэлекту. Мы хочам на практыцы паказаць, што мастак без ведання кода можа выкарыстоўваць нейрасеткі ў сваёй практыцы. Аднак ШІ-інструменты не павінны станавіцца самамэтай. Мастакі і дызайнеры па ўсім свеце пратэстуюць супраць нейрасетак, паколькі тэхналогіі недастаткова празрыстыя, а карпарацыі гатовы эксплуатаваць інтэлектуальную ўласнасць мільёнаў творцаў дзеля імгненнай выгады. Таму мы запрасілі беларускіх мастачак парэфлексаваць на тэму ШІ, даць крытычную ацэнку тэхналогіі. У той жа час мы спрабуем дэмістыфікаваць „чорную скрыню” штучнага інтэлекту — і ў рэжыме рэальнага часу паказаць магчымасці і абмежаванні папулярных нейрасетак. AI Art Night — гэта таксама спроба рэфлексіі на тэму будучыні, у тым ліку будучыні Беларусі. У Варшаве разважанне аб будучыні Беларусі — гэта інтэлектуальны эксперымент. Унутры Беларусі — радыкальны акт, які караецца і пераследуецца “законам”», — распавядае каманда фонду Augmentika.
Мерапрыемства адбудзецца ў бары Karma у Варшаве (Aleja 3 Maja 15).
Праект AI Art Night рэалізуецца ў рамках праграмы Еўразвяза EU4Culture пры падтрымцы Гётэ-інстытута, Чэшскага цэнтра, Дацкага культурнага інстытута і Institut Français de Géorgie.
_________________________________________________________________________
Фонд Augmentika — варшаўская некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае мастакам укараняць новыя тэхналогіі ў арт-практыку. Augmentika праводзіць воркшопы па нейрасецях, а таксама распрацоўвае тэхналагічныя рашэнні для развіцця мастацтва і культуры. Фонд заснаваны ў 2023 годзе.