Акадэмія фізкультуры запрашае на “Дзень адкрытых дзвярэй”
Адна з самых папулярных сярод маладых беларусаў замежная вышэйшая навучальная ўстанова запрашае на “Дзень адкрытых дзвярэй”. Заўтра Акадэмія фізічнай культуры ў Белай-Падляшскай чакае выпускнікоў, як беларускіх, так і польскіх ліцэяў.
Гэта нагода дэталёва пазнаёміцца з адукацыйнай прапановай школы, якая адпавядае рынку працы, кажа дэкан па студэнцкіх справах Пшэмыслаў Кэндра:
– Нашая навучальная ўстанова няспынна развіваецца. Маем два факультэты, 5 кірункаў даследаванняў. Інфраструктура нашай установы – адна з найлепшых у Польшчы. З году ў год яна ўдасканальваецца, будуюцца новыя аб’екты, мадэрнізуюцца старыя.
У рамках “Дня адкрытых дзвярэй” наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з умовамі паступлення ў ВНУ, а таксама наведаць спартыўны комплекс установы. Акадэмія фізкультуры ў Белай-Падляшскай падрыхтавала таксама шматлікія прэзентацыі і конкурсы.
Пачатак мерапрыемства заўтра а 11-й.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя