“Акадэмія развіцця ключавых кампетэнцый” – у гайнаўскім белліцэі
Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы – “Акадэміяй развіцця ключавых кампетэнцый”.
Шматлікія дадатковыя ўрокі ды майстар-класы для вучняў і настанікаў, сучаснае абсталяванне і адукацыйныя дапаможнікі для вывучэння матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі – гэта вынік праекта “Акадэмія развіцця ключавых кампетэнцый”, які Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы праводзіў з лютага 2017 г. Прыняло ў ім удзел 252 вучня ды 30 настаўнікаў.
Кажа намеснік дырэктара школы Ніна Лукасік:
– Нашыя вучні пазнаёміліся з рознымі прафесіямі. Таксама адбыліся такія заняткі, на якіх яны маглі пазнаць саміх сябе. Вучыліся таксама, як у сённяшнім свеце рэагаваць на інфармацыю, да якой прыслухоўвацца, якую адкідаць. А таксама былі заняткі па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогія, якія дазвалілі ім павысіць веды, што дапаможа лепш здаць экзамены.
Праект рэалізуецца ў рамках Рэгіянальнай Аперацыйнай Праграмы Падляшскага ваяводства. Яго вартасць 600 тысяч злотых.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара