“Ахоўваць водна-балотныя ўгоддзі “ – выстава ў Нарвянскім асяродку культуры
“Ахоўваць водна-балотныя ўгоддзі “ – выстава пад такім загалоўкам адкрылася у Нарвянскім асяродку культуры 28 лютага. Падчас выставы прэзентаваліі фільм “Жыццё на багнах”, пра значэнне тарфянікаў для навакольнага асяроддзя.
Сустрэча ў Нарвянскім асяродку культуры – ініцыятыва пакуль нефармальнага Грамадкага камітэту жыхароў Нарвянскай гміны, якія выступаюць супраць пабудовы фабрыкі па здабычы торфу на наднарвянскіх балотных ўгоддзях у гміне Нарва і Чыжы. Падчас сустрэчы падпісвалі таксама петыцыю супраць гэтай інвестыцыі:
– Мы падпісваем петыцыю, бо мы за добры кірунак развіцця.
– Як можна не падпісваць петыцыю, калі мы з тых мясцовасцей. Трэба берагчы нашыя балоты, бо гэта наша.
– Я зацікаўлена, бо гэта прырода, мяняецца клімат. Што раз менш дажджу. У сувязі з гэтым у нас на Нарве праблемы, бо суш.
Выстава – гэта частка праекту “Грамадскі кантроль гаспадарання экасістэмамі рэк у Польшчы” ў рамках праграмы “Грамадзяне ў карысць дэмакратыі”. Выстава будзе працаваць да 15 сакавіка. 13 сакавіка актывісты нефармальнага камітэту ладзяць сустрэчу з прафесарам Віктарам Катоўскім – спецыялістам па тарфяніках, на якую запрашаюць усіх зацікаўленых і перш за ўсё жыхароў гмінаў Нарва і Чыжы ды войтаў гэтых гмінаў.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара